Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  2. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  3. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  4. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  5. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  6. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  9. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  10. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  11. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  12. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  13. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
Читать по-русски


Літоўскія мытнікі затрымалі ў пункце пропуску «Шальчынінкай» два футурыстычныя пікапы Tesla Cybertruck, піша Delfi.

Задержанные на границе два Tesla Cybertruck. Фото: литовская таможня
Затрыманыя на мяжы два Tesla Cybertruck. Фота: літоўская мытня

Паведамляецца, што мытнікі не дазволілі экспартаваць электрамабілі, даражэйшыя за 200 000 еўра, у Беларусь. Яны падазраюць, што гэтыя Tesla былі прызначаныя для Расіі. Аднак Еўрасаюз увёў санкцыі на экспарт легкавых аўтамабіляў у РФ, а нядаўна літоўская мытня ўзмацніла з гэтай нагоды кантроль.

«Падчас даследавання, праведзенага ў 2023 годзе, высветлілася, што амаль кожны другі экспартаваны ў трэція краіны (Беларусь, Казахстан, Узбекістан і інш.) аўтамабіль коштам ад 50 000 еўра пазней аказваўся на расійскім рынку», — паведамляе выданне.

Крымінальная служба мытні пачала расследаванне па факце кантрабанды і парушэння міжнародных санкцый. Абодва аўтамабілі затрыманыя і знаходзяцца ў памяшканнях літоўскай мытні. Кіроўцаў пасля допыту адпусцілі.

Нагадаем, раней футурыстычны пікап заўважылі на сталічным праспекце Незалежнасці. Пазней заснавальнік Moscow Tesla Club Аляксей Ерамчук заявіў, што гэта першы Tesla Cybertruck, які едзе з ЗША ў Маскву.

«Мы даставілі [пікап] на самалёце ў Еўропу. І ўжо з Еўропы сюды, у Беларусь. Яна [Tesla] праз Беларусь праходзіць у Расію і будзе мыціцца па ўсіх афіцыйных стаўках. Ніхто тут нічога не заніжае, усё празрыста», — сказаў ён, дадаўшы, што яго кампанія плануе прыганяць па некалькі такіх Tesla на тыдзень.