Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  3. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  4. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  5. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  6. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  7. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  8. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  9. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  10. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  11. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  12. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
Читать по-русски


Падрабязнасці выбуху, які прагрымеў 17 снежня мінулага года ў пяціпавярховіку на бульвары Шаўчэнкі ў Мінску, расказалі ў прэс-службе Следчага камітэта.

Дом, в котором прогремел взрыв. 17 декабря 2022 года. Скриншот видео СК
Дом, у якім прагрымеў выбух. 17 снежня 2022 года. Скрыншот відэа СК

Трагедыя адбылася каля 3.00. У выніку аварыі загінулі 6 чалавек, у тым ліку адно дзіця. Акрамя таго, два чалавекі і яшчэ дзіця атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці.

Следчыя высветлілі, што выбух адбыўся ў выніку наўмысных дзеянняў двух жыхароў гэтага дома. Ноччу 17 снежня яны вылілі на падлогу ў кватэры больш за 10 літраў лёгкаўзгаральнай вадкасці і пашкодзілі газавае абсталяванне на кухні, чым стварылі выбуханебяспечную канцэнтрацыю газапаветранай сумесі. Пасля гэтага яны ініцыявалі ўзгаранне, што прывяло да выбуху, які пашкодзіў уваходныя дзверы ў памяшканне і разам з полымем распаўсюдзіўся па пад’ездзе. Сілы выбуховай хвалі хапіла, каб выбіць уваходныя дзверы ў яшчэ адну кватэру на іншым паверсе, дзе загінула сям’я з дзіцем. Акрамя таго, сярод жыхароў дома таксама былі пацярпелыя ў выніку атручання прадуктамі гарэння і абвальвання канструкцый.

«Следствам атрыманыя аб’ектыўныя дадзеныя пра тое, што намер мужчыны і яго жонкі, якія загінулі ў выніку выбуху, быў скіраваны на рэалізацыю групавога суіцыду», — паведамілі ў Следчым камітэце.

Следчыя прынялі рашэнне спыніць крымінальны пераслед у сувязі са смерцю вышэйзгаданых асобаў.

У снежні пра трагедыю пісала Tochka.by. Жыхары дома расказалі выданню, што загінулая пара — пенсіянеры, дзяцей у іх не было. У жанчыны была група інваліднасці, у мужчыны — анкалогія.

— Ён (загінулы пенсіянер. — Заўв. рэд.) даў дароўную сваёй пляменніцы, каб іх дагледзела, а яна іх пачала з хаты выганяць, — расказала суседка.

Жанчына дадала, што загінулы мужчына ў нейкі момант не вытрымаў і прыгразіў вырашыць кватэрнае пытанне па-свойму. Паводле яе словаў, ён сказаў: «Я зраблю так, што не дастанецца (кватэра. — Заўв. рэд.) нікому».