Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  2. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  3. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  4. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  5. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  8. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  9. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  10. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  11. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  12. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
Читать по-русски


Пара гродзенцаў замовіла таксі праз сэрвіс Uber, але даехаць да запланаванага месца ім не ўдалося: даведаўшыся, праз якую праграму яны выклікалі машыну, кіроўца адмовіўся іх везці. Справа скончылася сваркай і падраным паліто пасажыра. Пра сітуацыю, у якой цяпер разбіраецца міліцыя, напісаў гродзенскі блог S13.

Фота выкарыстанае ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

Паводле пацярпелых кліентаў, канфлікт адбыўся 17 студзеня. Пара выклікала таксі праз Uber, каб дабрацца дадому:

— Прыехаў белы Volkswagen без апазнавальных налепак. Нам трэба было ехаць на Траецкую, але каля Лядовага палаца спорту кіроўца, калі даведаўся, праз які сэрвіс мы выклікалі таксі, затармазіў, пачаў лаяцца матам і крычаць, што ён нас нікуды не павязе далей.

Потым кіроўца выйшаў з машыны, адчыніў дзверы і пачаў выцягваць пасажыра з яго месца, расказваюць гарадзенцы.

— Мы яму казалі: давязіце нас да месца прызначэння, раз узялі заказ. Але кіроўца працягваў лаяцца, біць рукамі і выцягваць майго мужа з салона. У выніку паліто мужа парванае. Калі ён убачыў, што мы яго здымаем на камеру, ляпнуў дзвярыма і працягваў настойваць, каб мы выйшлі з машыны.

Муж і жонка выклікалі міліцыю. Нараду, які прыехаў на месца, кіроўца заявіў, што не працуе таксістам: нібыта маладыя людзі падышлі да яго самі і папрасілі падвезці, успамінаюць гарадзенцы.

У прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама інцыдэнт пацвердзілі, цяпер праводзіцца праверка.

Дарэчы, так і застаецца незразумелым, што менавіта таксіст меў супраць Uber.