Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  2. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  3. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  4. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  5. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  8. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  9. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  10. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  11. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  12. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
Читать по-русски


ASTRA

Бізнес-джэт Gulfstream G650ER, на якім спецпасланец прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Стывен Уіткаф прыбыў у Маскву, вылецеў са сталічнага аэрапорта Унукава. Гэта пацвярджаюць звесткі сэрвісу Flightradar24, піша ASTRA.

Владимир Путин. Москва, Россия, 4 ноября 2022 года. Фото: Reuters
Уладзімір Пуцін. Масква, Расія, 4 лістапада 2022 года. Фота: Reuters

Паводле інфармацыі іншага сэрвісу — ADS-B Exchange, самалёт з рэгістрацыйным нумарам N103WG, на якім Уіткаф раней прылятаў у Расію для вызвалення амерыканца Марка Фогеля, пакінуў Маскву каля 2.00 паводле мінскага часу.

У чацвер вечарам, як раней заяўляў памочнік Пуціна Юрый Ушакоў, Пуцін мусіў сустрэцца са спецпрадстаўніком ЗША Стывенам Уіткафам. Рабочыя сустрэчы ў Крамлі завяршыліся каля 1.30 паводле мінскага часу, пасля чаго Пуцін скіраваўся ў падмаскоўную рэзідэнцыю Нова-Агарова, паведамляе дзяржаўная радыёстанцыя «Маяк».

Тэлеканал РЕН-ТВ паведаміў, што Уіткаф наведаў амбасаду ЗША ў Маскве, прабыў там каля гадзіны і потым пакінуў яе. Пазней газета «Известия» апублікавала кадры, на якіх, як мяркуецца, яго картэж скіроўваецца Кіеўскай шашой у бок аэрапорта Унукава.

Пры гэтым, паводле памочніка амерыканскага прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Майка Уолтца, Уіткаф усё яшчэ знаходзіцца ў Маскве і перадае ў Вашынгтон інфармацыю, якая можа дапамагчы прэзідэнту Трампу прыняць далейшыя рашэнні.

«Я размаўляў са сваім калегам, спецыяльным пасланнікам Уіткафам. Ён знаходзіцца там і перадае інфармацыю, каб мы маглі ацаніць яе, а прэзідэнт Трамп — прыняць рашэнне што да далейшых крокаў», — заявіў Уолтц у эфіры Fox News (цытата паводле ТАСС).