Сумеснай заявы 27 краін Еўрапейскага саюза што да прэзідэнцкіх «выбараў» у Беларусі не было, бо Венгрыя заблакавала яе прыняцце, паведамляе журналіст RFE/RL Рыкард Ёзвяк. Увагу на пост звярнуў Reform.news.
Пазіцыю ЕС вымушаныя былі агучваць толькі кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас і еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Марта Кос.
Нагадаем, яны заявілі пра «фальшывыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі».
Распечатано с портала ZERKALO.IO