Опубликовано 10 студзеня 2025 у 16.36
Адрес в интернете: https://zerkalo-by-mirror.space/news/economics/88065.html    

«Скандал такі зладзіў, аддалі назад грошы». У TikTok абмяркоўваюць «белыя» даляры — кажуць, абменнікі не хочуць браць

У TikTok расказалі пра старыя «белыя» даляры, з якімі могуць узнікнуць праблемы ў абменніках. «І што мне цяпер рабіць? Мне машыну не прададуць за іх?» — задаецца пытаннем аўтарка відэа.

Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Адна з карыстальніц TikTok расказала, што ў абменніку ёй прапанавалі набыць «старыя белыя» даляры. Касірка сказала, маўляў, іншых банкнот няма, а гэтыя людзі не спяшаюцца браць.

«Ездзіла да бацькоў. Яны кажуць: „Ты што, купіла старыя даляры?“ Я кажу: „Так“. Карацей, яны таксама пакруцілі ля скроні, — расказала ціктокерка. — Што з імі не так, блін? Можа, мне рэальна ўжо бегчы іх здаваць?»

Ціктокерка таксама паказала свае зберажэнні ў канверце з далярамі. У ім хапала акурат «белых» банкнот.

@kamilla_vse_mozhet Кто в курсе: что за ситуация с 💵? #деньгиесть #доллары #вопросы #ситуация #прожизнь ♬ оригинальный звук — Камилла говорит

«І што мне цяпер рабіць? Мне машыну не прададуць за іх? Растлумачце, я прапусціла гэты момант, калі раптам даляры падзяліліся на „дрэнныя“ і „добрыя“?» — спытала ціктокерка.

У каментарах многія выказалі сумнеў у тым, што такія даляры прымуць назад у абменніку. Але былі і іншыя меркаванні.

Вось некаторыя водгукі:

«Іх не прымуць. Я столькі банкаў аб’ездзіў, каб іх здаць, на паліва больш выдаткаваў. І сума, вядома, была большая. Але факт, што менавіта старыя купюры».

«У мяне знаёмы падчас куплі (валюты. — Заўв. рэд.) узяў два талоны на абмен. Купіў, і тут яго выклікаюць у іншае акно. Вырашыў праверыць — абмяняць (назад гэтыя ж банкноты. — Заўв. рэд.). Кажуць, з плямамі. Скандал такі зладзіў, аддалі назад грошы».

«Не бяруць брудныя з плямамі і з цвіллю. На пытанне, што рабіць далей з імі, прапануюць паспрабаваць шчасця ў іншым банку».

«Купляю пастаянна старыя, бо на іх і курс меншы. Мяняем — усё нармальна. Нерухомасць куплялі, таксама ўсё бралі. Хай разумныя не бяруць».

«Складана здаць цяпер даляры. То старыя, то на прасвет нейкія плямкі ці цвіль — не бяруць».

Дарэчы, пазней ціктокерка знайшла банк, гатовы ўзяць «старыя белыя» даляры.

Чытайце таксама

Іван Зверабой / «Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO