Опубликовано 17 лiпеня 2024 у 17.27
Адрес в интернете: https://zerkalo-by-mirror.space/news/economics/73546.html    

Калі вы купляеце тавары на AliExpress, Ozon ці Wildberries, то ёсць рызыка, што шопінг для вас падаражэе. І вось чаму

Пасля планаванага ўнясення змяненняў у Мытны кодэкс ЕАЭС што да знешняга гандлю, маркетплэйсы могуць сутыкнуцца з цяжкасцямі падчас імпарту тавараў. Пра гэта паведамляе расійскае выданне РБК са спасылкай на прадстаўнікоў пляцовак для інтэрнэт-гандлю.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com / Porapak Apichodilok
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com / Porapak Apichodilok

Інтэрнэт-крамы і буйныя маркетплэйсы могуць сутыкнуцца з цяжкасцямі падчас імпарту тавараў з-за межаў Еўразійскага эканамічнага саюза, у які ўваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія. Гэта звязана са зменамі ў Мытным кодэксе ЕАЭС. У выпадку ратыфікацыі змяненняў афармленне замежных пакупак можа стаць даўжэйшым і даражэйшым.

Згодна з новымі правіламі, тавары, набытыя фізічнымі асобамі праз інтэрнэт, будуць прыроўненыя да камерцыйных партый, што запатрабуе аднолькавага пакета дазвольных дакументаў для абодвух выпадкаў.

Гэтыя патэнцыйныя праблемы абмяркоўваліся 9 ліпеня на сустрэчы рабочай групы ў нетарыфным рэгуляванні пры Мінпрамгандлі Расіі, піша выданне.

Чакаецца, што змены закрануць такія буйныя пляцоўкі, як AliExpress, Ozon і Wildberries. Так, у расійскім Ozon прагназуюць, што цэны на тавары, якія пастаўляюцца з-за межаў ЕАЭС, могуць вырасці на 15%. Адпаведна, гэтыя ж змены могуць закрануць беларускія анлайн-крамы і маркетплэйсы.

Эксперты лічаць, што праблемы могуць закрануць шырокі спектр тавараў, уключаючы смартфоны, лекі, сыры і каўбасы, корм для хатніх жывёл, гародніну і садавіну, а таксама тавары з асаблівай маркіроўкай, такія як парфума, футры, абутак, адзенне, тэкстыль для дома, фотаапараты і іншыя.

Чытайце таксама

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO