Опубликовано 5 лiпеня 2024 у 12.45
Адрес в интернете: https://zerkalo-by-mirror.space/news/economics/72512.html    

Насельніцтва па-ранейшаму «анамальна» паводзіць сябе ў абменніках. Звычайна тыя, хто багацее, дзейнічаюць інакш

За паўгода насельніцтва прадало замежнай валюты амаль на паўмільярда больш, чым купіла. Гэта вынікае са звестак Нацбанка.

Иллюстративный снимок. Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

У чэрвені насельніцтва купіла валюты на 927,5 млн даляраў, а прадало крыху больш чым на 1 млрд. Продаж перавысіў куплю на 76,7 млн даляраў.

За студзень — чэрвень людзі купілі валюты на 5,33 млрд даляраў, а прадалі — на 5,87 млрд. То-бок продаж перавысіў куплю на 540,8 млн даляраў. Наяўнай валюты насельніцтва з пачатку года прадало на чыстай аснове на 1,1 млрд даляраў.

Нагадаем, заробкі беларусаў афіцыйна растуць. Аднак людзі па-ранейшаму актыўней пазбаўляюцца ад валюты, чым яе купляюць. Не выключана, што насельніцтва ўкладвае сродкі ў якія-небудзь пакупкі. Да прыкладу, у будаўніцтва жылля.

Сярод бізнесу, наадварот, назіраецца высокі попыт на замежныя грошы. У першай палове года беларускія кампаніі купілі валюты на 14,2 млрд даляраў, а прадалі — на 12,9 млрд.

Прыносяць беларускім банкам валюту замежнікі, якія за той жа перыяд на чыстай аснове прадалі 624,8 млн даляраў.

Чытайце таксама

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO