Опубликовано 14 чэрвеня 2024 у 11.04
Адрес в интернете: https://zerkalo-by-mirror.space/news/economics/70740.html    

Наймальнік дапамог работніку з аплатай штрафу па «адміністратыўцы». Прыйшла пракуратура і сказала, што трэба было караць, а не дапамагаць

У Кобрынскім раёне адна з арганізацый вырашыла дапамагчы свайму работніку, які атрымаў «адміністратыўку». Наймальнік выдаў яму беспрацэнтную пазыку, каб выплаціць штраф. Падрабязнасці гэтай гісторыі расказвае пракуратура Брэсцкай вобласці. За што была «адміністратыўка», не ўдакладняецца.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: zerkalo.io
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: «Люстэрка»

Беспрацэнтная пазыка работніку склала крыху больш за 700 рублёў. У пракуратуры палічылі, што наймальніку не варта было гэтага рабіць, а замест гэтага трэба было падняць пытанне пра дысцыплінарную адказнасць. Гэта могуць быць заўвага, вымова, пазбаўленне прэмій, звальненне.

У пракуратуры перакананыя, што выдача пазыкі на выплату штрафу за «адміністратыўку» не стымулюе работніка перавыхоўвацца, а таксама «не папярэджвае ўчыненне магчымых новых правапарушэнняў».

Пасля прэтэнзій ад пракуратуры арганізацыя адмовілася ад выдачы ў будучыні пазык работнікам для пагашэння штрафаў за «адміністратыўку».

У выніку наймальніка самога пакаралі — за тое, што з парушэннем падаў звесткі для дзяржстатыстыкі пра працу прадпрыемства. Як канкрэтна, не паведамляецца.

Чытайце таксама

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO