Опубликовано 4 лютага 2024 у 14.38
Адрес в интернете: https://zerkalo-by-mirror.space/news/economics/60313.html    

Беларусы страцілі яшчэ адзін спосаб купіць імпартныя тавары

З 3 лютага перастаў працаваць сэрвіс куплі і дастаўкі тавараў з краін ЕС Euromall, юрыдычна размешчаны ў Вільнюсе.

Фото с сайта pixabay.com
Ілюстрацыйны здымак. Фота з сайта pixabay.com

«Сэрвіс Euromall з 03.02.2024 г. з тэхнічных прычын прыпыняе сваю працу. З гэтай даты афармленне новых заказаў стане недаступным», — паведамляецца на старонцы сэрвісу ў Instagram.

Гэтая анлайн-крама дазваляў рабіць пакупкі ў краінах ЕС з дастаўкай тавараў у Беларусь. Складана сказаць, ці карыстаўся ён вялікай папулярнасцю. Аднак, мяркуючы з паведамленняў на форумах (напрыклад, тут), беларусы выкарыстоўвалі гэтую магчымасць у тым ліку для таго, каб набываць тавары, якія праз санкцыі Захаду і эмбарга з боку Мінска альбо наогул не пастаўляліся ў нашую краіну, альбо на ўнутраным рынку моцна выраслі ў цане.

Чытайце таксама

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO