1. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  2. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  3. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  4. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  5. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  6. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  7. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  8. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  9. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
Читать по-русски


МУС і МЗС прынялі сумесную пастанову № 13/238 ад 31 кастрычніка 2023 года, якой уводзіцца тэрмін захоўвання няўручаных пашпартоў і адмяняецца інструкцыя пра абмен гэтых дакументаў для беларусаў за мяжой. Пастанова афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Фото: «Зеркало»
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: «Люстэрка»

Згодна з пастановай, гатовыя «персаналізаваныя, аформленыя, але няўручаныя пашпарты» для беларусаў, якія жывуць за мяжой, будуць захоўвацца ў пасольствах і консульствах цягам аднаго года з даты выдачы. Потым іх адправяць на захоўванне ў падраздзяленні грамадзянства і міграцыі МУС — «на месцы рэгістрацыі такіх грамадзян па месцы жыхарства».

Другім пунктам пастановы прызнаецца выхад з дзеяння прынятай яшчэ ў 2012 годзе інструкцыі па абмене пашпартоў беларусаў, якія жывуць за мяжой. Раней гэтым дакументам прапісвалася, што пашпарт можна памяняць у выпадках:

  • заканчэння тэрміну дзеяння пашпарта;
  • заканчэння старонак, прызначаных для адзнак;
  • непрыдатнасці для выкарыстання;
  • змены полавай прыналежнасці;
  • змены (перамены) прозвішча, уласнага імені, імені па бацьку;
  • выяўлення недакладнасцяў у звестках ці адзнаках у пашпарце.

Нагадаем, з 7 верасня афіцыйна ўступіў у сілу ўказ Аляксандра Лукашэнкі, згодна з якім дыпмісіі больш не будуць выдаваць пашпарты і афармляць некаторыя іншыя дакументы беларусам замежжа.

Чытайце таксама