Опубликовано 17 красавiка 2023 у 18.44
Адрес в интернете: https://zerkalo-by-mirror.space/news/economics/37089.html    

У Беларусі ў траўні павысяць працоўныя пенсіі. Колькі складзе прыбаўка

З 1 траўня ў Беларусі вырастуць працоўныя пенсіі. Пасля пераразліку яны павялічацца ў сярэднім на 5%, паведамляе Мінпрацы.

Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Сярэдні памер пенсіі па ўзросце пенсіянера, які не працуе, у траўні складзе 705 рублёў, удакладняе Мінпрацы.

Паводле звестак ведамства, працоўныя пенсіі атрымлівае 2,3 млн чалавек.

Апошні раз працоўныя пенсіі ў Беларусі пераглядалі ў снежні 2022 года.

Нагадаем, у бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, з якога бяруць сродкі ў тым ліку на выплату пенсій, за студзень-люты «ўлілі» 224,9 млн рублёў субвенцый з рэспубліканскага бюджэту.

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO