Опубликовано 5 красавiка 2023 у 20.16
Адрес в интернете: https://zerkalo-by-mirror.space/news/economics/36237.html    

Лукашэнка растлумачыў, чаму так часта сустракаецца з Пуціным

Аляксандр Лукашэнка так часта лётае да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, каб паскорыць рэалізацыю саюзных праграм. Пра гэта ён заявіў падчас чарговай сустрэчы з расійскім лідарам, якая прайшла 5 красавіка ў Маскве.

Александр Лукашенко и Владимир Путин. 5 апреля 2023 года, Москва. Фото: "Пул первого"
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. 5 красавіка 2023 года, Масква. Фота: «Пул первого»

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на сёння ўжо рэалізаваныя 80% з саюзных праграм. Ён дадаў, што яго частыя візіты ў Маскву «якраз былі звязаныя з тым, каб не было тармажэння падчас іх выканання». За мінулы год Лукашэнка, нагадаем, сустракаўся з Пуціным 13 разоў.

— Калі дзесьці яны (саюзныя праграмы. — Заўв. рэд.) дзесьці сутыкнуліся, уперліся ва ўрадах — мы адразу сустракаліся і давалі ім ход для рэалізацыі гэтых праграм, — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка таксама запэўніў Пуціна, што «мы ўсё пераадолеем», але «трэба крыху часу».

Пуцін у сваю чаргу адзначыў, што задаволены вынікамі эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю

— Мушу сказаць, што вельмі шмат зроблена ў выніку нашай сумеснай працы па ўсіх напрамках — заўтра, паўтараю, мы гэта ўсё абмяркуем. Гэта датычыць і нашага ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне, датычыць сумеснага вырашэння пытанняў забяспечання бяспекі нашых дзяржаваў. Вядома, асабліва прыемна адзначыць вынікі нашай працы ў сферы эканомікі. Усё ж такі, паводле нашай статыстыкі, аб’ём тавараабароту ў нас за год павялічыўся, — можа быць, не да такіх вялікіх лічбаў, якія мы фіксуем з некаторымі іншымі краінамі, — на 12 працэнтаў вырас, але ў абсалютных велічынях ён уражвае. Паводле нашай статыстыкі, 45 мільярдаў даляраў, паводле вашай — нават амаль 50 мільярдаў, — заявіў прэзідэнт Расіі.

Нагадаем, у Маскве Аляксандр Лукашэнка правядзе два дні. 6 красавіка ён возьме ўдзел у паседжанні Найвышэйшага дзяржаўнага савета (НДС) Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, дзе будуць разгледжаныя пытанні выканання палажэнняў Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021−2023 гады і саюзных праграм. Яшчэ адной ключавой тэмай НДС стане распрацоўка Канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы.

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO